1942

I гора міне, і радасць міне...

 

I гора міне, і радасць міне,
А цвёрда я знаю адно:
Тапельнікам не прычакае мяне
Утульнага побыту дно.

Той, хто столькі, як я, памёрз
На скрыжананні дарог і вёрст,
Не здолее ўседзець у цішыні
Пры цёплым хатнім агні.

Калі ты гэтулькі перамясіў,
Як я, гразі пад дажджом, —
Смачнейшыя стравы не даясі,
Пакінеш і стол і дом.

Аж весніцы з прыкрасці такой
Загрукацяць за табой,
Ды здзівяцца жоўтыя бельмы акон:
«Куды гэта нанач ён?»

А я праз свіст кажаноў і зарніц
Пайду ля начных крыніц.
I зоркі скажуць: «На нас зірні»,
I кветка: «Мяне крані».

А я, няўмольны, негаваркі,
Пайду на голас вятроў —
Туды, дзе нястомныя грузавікі
Развозяць па свеце сяброў.

Па звонкаму рэху начных гудкоў,
Па следу былых баёў
Шукацьму найлепшых сваіх радкоў,
Высокіх і дзіўных слоў.

Зварот

 
Меднастволы, як вылiты, высiцца бор,
Зацвiтае на ўзлессi блакiтны чабор,
Заглядзелася сонца ў люстра азёр, –
             Гэта ты, мая Беларусь!

Сiнi ранак.

Дзеці вайны

 

Iм не спявалi маткi калыханкi,
Яны не чулi казак ад дзядоў,
Палохаў iх ахрыплы голас танка,
Трывожыў iх журботны ёнк удоў.

Яны не плакалi бяссоннымi начамi,
Калi ад бомбаў неслi iх у склеп.
I словы першыя, якiм iх навучылi,
Былi пра немцаў, пра вайну i хлеб.

Зацiхнуць бiтвы. Вораг будзе знiшчан.
I дзецi прычакаюць таго дня,
Калi з-пад воблака ўпадзе на папялiшчы,
Як цёплы дождж, густая цiшыня.

Нясмела з хат яны у поле выйдуць,
Каб першы раз спакойна у жыццi
Палюбавацца родным краявiдам,
Паслухаць звон ручулкi у трысцi.

Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!
I ўсё ж iх сэрцы задрыжаць не раз:
Iм здасца самалётам першы бусел,
Пажарам здасца першая зара.

Лагодны гром за дальняю дубровай
Напомнiць iм пра жах бамбардзiровак.
I часта, часта ў чыстыя iх сны

Паравоз

 

Раз'юшаны вірам клубіўся агонь,
Лізаў гарачыя рэйкі,
I з болем глядзелі з далін на яго
Бездапаможныя рэкі.

Цяжкі паравоз ад самоты загуў
На ўвесь свой пракураны бас,
Як быццам хацеў пра сваю тугу
Сказаць у апошні раз.

Як быццам паскардзіцца ён хацеў
Сонцу, дрэвам і водам,
Што ростані час, як віхор, наляцеў,
Што адступаем на ўсход мы.

Маўкліва і горда вакзал дагараў,
I доўга за сінім возерам
У травах густых, у барах заміраў
Суровы плач паравоза.

Масква адбівала лавіны атак,
Краіна сілы збірала,
I ён калоны магутных танкаў
Вазіць стаў на фронт з Урала.

Байцоў на славу і подзвігі вёз,
Назад ледзь цягнуў трафеі.
Сек яго вецер, марозіў мароз,
Душыла зімовая вея.

Сцярвятнікі чорныя ноччу і днём
З-за хмар на яго палявалі.
Жалезнае цела палілі агнём,

Гэта будзе

 
Мы знаем: ісці яшчэ доўга да Мінска
                                                            па цяжкай дарозе,
Па снезе, па ручаінах, па травах,
                                                     вільготных і цёплых...
А горад наш родны убачым —
                                           і сэрцы заб'юцца ў трывозе,
Маўкліва яго прывітаем
                                           і ступім паціху на попел.

Прагрукаюць танкі, і коні па бруку
                                                          працокаюць гулка,
Збягуцца мінчане насустрач
                                       з лясоў і пахмурых зямлянак.
Мы знімем пілоткі і пройдзем
                                       па спаленых вузкіх завулках,
Суров

Сінія касачы

 

А калісьці і я прачынаўся у бацькавай хаце.
Чэрвень. Раніца. Росы і цішыня.
На гародзе спявае паціху маці
Пра маладога жаўнера, пра гнядога каня.

А над вокнамі мята п'е сонца гарачае,
I глядзяць мне у вочы красой нерастрачанай
Сінія касачы.

Маладосць з краю у край мяне весела кідала,
Колькі кветак дзівосных пабачыў і змяў!
Ля адных вырашаў, што бадзяцца абрыдла,
Каля іншых шаптаў я чыёсьці імя.

Любаваўся, глядзеў на краіны я розныя,
А пісьмо ад сястры напявала пра росныя
Сінія касачы.

Не паспелі у шчасці як след пакупацца мы, –
Бомбы свіснулі, пырснула першая кроў.
Хата вочы закрыла дашчанымі пальцамі,
Каб не бачыць гора гаспадароў.

Прашаптала матуля на ростані: «Лёс такі!..»
I прыніклі журботна да градак пялёсткамі
Сінія касачы.

Мінску

 

Ляжыш ты, мой горад, як волат, распяты
На пыльным крыжы беларускіх дарог.
Нянавісць, і гора, і прагу расплаты
Сабраў ты па кроплі і ў сэрцы збярог.

Твой гонар і славу тваю абражае
Паганая лаянка п'яных салдат,
I смех прастытуткі, і мова чужая,
I свіст паліцэйскіх, і цені ад крат.

Знявечаны сталлю, закураны дымам,
Апалены чорным смяротным агнём,
Для нас ты застаўся красою Радзімы,
Надзеяй і заўтрашнім радасным днём.

На плошчах, па вуліцах попел гарачы
Не выпаліў след мой, не змыў яго дождж.
Я разам з табою пад трунамі плачу,
Мой горад любімы — мая маладосць!

Хачу аднаго я: па бруку шурпатым
Прайсціся яшчэ раз, зірнуць на муры:
Хачу пакланіцца руінам той хаты,
Дзе Янка Купала паэмы тварыў;

Над Свіслаччу з сябрам памарыць пра шчасце

Дарога вайны

 
1

Перад вачмі пажар вялізарны,
Густы, цяжкі ваенны дым.
На паясы дарог нанізаны
Палаючыя гарады.

Над беластоцкімі мурамі
Яшчэ не змоўкнуў бомбаў віск,
Агонь чырвонымі клыкамі
Грызе разбіты Ваўкавыск.

Дарога сталлю разварочана,
Абвален мост на дно ракі;
Ляжаць маўкліва на абочынах
Бязногія грузавікі.

Брыдуць натоўпы за натоўпамі,
На спінах — клункі, як гарбы.
Нібыта з веку дапатопнага
Сівую вывалаклі быль.

Тады мы першы раз заўважылі,
Як шмат у кожнага дабра.
У жыта кідалі паклажу мы —
Усяго з сабою не забраць.

Ішлі на ўсход шляхамі белымі,
Дзялілі напалам бяду,
З канаў рукамі агрубелымі
Рудую чэрпалі ваду.

Мы ведалі: вайне-грабежніцы
Не пакасіць нас, не пажаць.
Лепш будзем век бадзяцца ў