Пакуль бясконцая...

 

Пакуль бясконцая
Ноч настане,
Са мной мой вечар,
Зарой замглёны.
Змрок асядае
На лес пластамі:
Камлі — у цемры.
У сонцы — кроны.

I гулам лесу
Закалыханы,
Пачаў без болю
Думаць аб смерці,
Што напалову
Я закапаны
Начною цемрай
Па самае сэрца.