Абагачальныя фабрыкі...

 

Абагачальныя фабрыкі
Патрэбны не толькі рудзе.
Абагачальныя фарбы
Патрэбны мастацкай нудзе.

I новай кінакарціне
З сюжэтам занадта паношаным,
I худасочнай вітрыне,
I кнізе самай найноўшай.

Выкладчыкам і дакладчыкам
Трэ выбіваць не раз
З тэзісаў раскудлачаных
Пустую пароду фраз.

Самі сябе падправім,
Каб кожны быў свецел і дуж.
Тады заваюем права
На ўзбагачэнне душ.